Або запаветы
для камфортнай гульні.
Не зламайце будынка чужога і не скрадзіце з яго рэчаў не вашых.
Не напішыце ў чат паведамленне, што ўтрымлівае ў сабе незмястоўны тэкст у вялікіх памерах, абразу, любую форму нянавісці па нацыянальных, расавых, палавых і іншых прыкметах, а таксама, што ўтрымлівае ў сабе прапаганду экстрэмізму, палітыку рэальнага свету альбо парушае законы этыкі і маралі.
Не скарыстайце чытоў, багаў і дзюпаў, а таксама пакетаў рэсурсаў і іншага праграмнага забеспячэння, накіраванага на атрыманне несумленнай перавагі перад іншымі гульцамі.
Не збудуйце будынка, што адмоўна паўплывае на тэхнічны стан сервера, і не збудуйце будынка, што ўтрымлівае ў сабе любую форму нянавісці па нацыянальных, расавых, палавых і іншых прыкметах, а таксама, што ўтрымлівае ў сабе прапаганду экстрэмізму, палітыку рэальнага свету альбо парушае законы этыкі і маралі.
Не перашкодзьце іншаму ў стварэнні мэдыякантэнту.
Не стварыце сабе іншых акаўнтаў, акрамя свайго асноўнага.
Не збудуйце пляцоўкі гандлю з сялянамі, акрамя гандляроў на дазволеных месцах.
Не перашкодзьце іншаму скарыстаць пункт хуткага перамяшчэння.
Не парушце дамовы з іншым, якая была падпісаная з дапамогай кніжкі.
Перашкодзьце іншаму ў парушэнні запавету, як убачыце, што такое адбываецца.
Дадатковая інфармацыя пра стварэнне паселішча ці места, змяненні статусаў гульцоў і інш. знаходзіцца тут.