Мы дадалі новыя функцыі, каб вам і далей было камфортна гуляць.
Аўтарызацыя праз уліковы запіс Microsoft
Так, мы афіцыйна атрымалі дазвол, для таго каб выкарыстоўваць аўтарызацыю і даныя пра ваш уліковы запіс Minecraft ад Microsoft. Таму аўтарызацыя з'яўляецца бяспечнай і забяспечваецца распрацоўнікамі гульні.
Магчымасць хутка вандраваць па свеце за дыяменты
Пасля аўтарызацыі падчас гульні становіцца даступная хуткая тэлепартацыя паміж паселішчамі і астатнімі месцамі адзначанымі на мапе; Сама тэлепартацыя працуе з абмежаваннямі, як і тэлепартацыя па камандзе /spawn з затрымкай у 3 секунды, і будзе скасоўвацца, калі гулец рухаецца ці атрымлівае пашкоджанні.