Калі вы гэта чытаеце, значыцца вы ўжо на спаўне, ці хутка туды трапіце. Давайце пазнаёмімся з тым, што ў нас ёсць і як яно працуе.
Статусы
▪ Усе новыя гульцы атрымліваюць статус
[Тутэйшы], ён дазваляе гуляць ва-усім свеце і выкарыстоўваць фермы ці механізмы. Выключэннем з'яўляюцца абароненые тэрыторыі, гэта буйныя
паселішчы ці базы іншых гульцоў.
З часам, калі вы пабудуеце нешта значнае, ці інтэгуецеся ў суполку і пакажаце, што разумееце беларускую мову і можаце гуляць згодна з
правіламі, у вас будзе шанец атрымаць статус
[Мяшчанін]. Мяшчане — звычайныя гульцы якія могуць гуляць ва-усім
свеце без абмежаванняў.
Што рабіць далей?
▪ На спаўне ёсць агульнасерверны партал у энд, праз які можна не толькі трапіць да месца дзе раней жыў цмок, але і хутка трапіць да свайго ложка. Другі партал вядзе у нэдар, дзе існуюць
шляхі амаль да ўсіх паселішч серверу. Таксама ў нас працуе каманда /spawn якая заўсёды верне вас туды, адкуль вы пачалі. Калі вам больш падабаецца вандраваць у звычайным свеце, то амаль праз увесь сервер праходзіць
чыгунка. Чыгуначны вакзал знаходзіцца па другі бок ракі ад парталу ў нэдар.
Яшчэ побач са спаўнам ёсць Гандлёвы дом, гэта месца агульнасервернага гандлю праз жыхароў, з-за таго што раней кожны сам сабе будаваў вялізарныя месцы для гандлю, якія вельмі моцна ўплывалі на працаздольнась сервера, асабістыя пляцоўкі для ганлю былі забаронены і усе гульцы гандлююць на спаўне.
Правілы
▪ Не гледзячы на тое, што у нас няма прыватаў у звычайным выглядзе, на серверы забаронены грыф, крадзеж чужых рэчаў і усялякія неадэкватныя дзеянні ў дачыненні да іншых гульцоў ці іх маёмасці згодна з
Статутам UNIJA. Адміністраты і мадэратары сочаць за парадкам і тым, каб усім было камфортна.
Навігацыя
▪ Каб арыентавацца па серверу можна выкарыстоўваць
анлайн-мапу, а яшчэ зручней карыстацца мапай і атрыімліваць сакрэтныя паведамленні праз Android-праграму
UNIJA-дапаможнік.
▪ Для больш зручнай гульні прапануем усталяваць наступныя моды: PlasmoVoice (патрэбен для таго каб карыстацца галасавым чатам і слухаць CD-дыскі з музыкай), Emotecraft (каб бачыць разнастайныя эмоцыі і дзеянні іншых гульцоў) ці ўстаялваць
адну са зборак рэкамендуемых модаў ад наша сервера. Гэта не абавязкова, можна гуляць і так.
▪ І каб больш паглыбіцца ў гісторыю сервера і падзеі якія адбываліся, можна завінать на наш
Wiki-праэкт у якім гульцы захоўваюць летапісы розных падзей і цікавостак пра гульнявы працэс. Wiki таксама выкарыстоўваецца для ажыццяўлення нейкіх адміністрацыйных працэсаў (напрыклад рэгістрацыя ўласнага паселішча ці дзяржавы).
А зараз можаце пачынаць гуляць. Стварайце сваё паселішча або далучыцеся да існуючага, ці пабудуйце бізнэс-імперыю альбо прапануйце астатнім гульцам нейкае цікавае мерапрыемства. Прыемнай вам гульні:)