Прыняты Адміністрацыяй
сэрверу UNIJA 06.07.2023
Са зьменамі і дапаўненьнямі
ад 23.11.2023
ЧАСТКА І
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭНЬНІ
Артыкул 1. Праэкт UNIJA (далей UNIJA або сэрвер UNIJA) зьяўляецца праэктам, накіраваным на атрыманьне гульцамі забаўляльнага кантэнту.
Артыкул 2. Гульцы UNIJA, заходзячы на сэрвер, пацьвярджаюць сваю згоду з сапраўдным Статутам UNIJA (далей Статут) і абязуюцца, пад час гульні, выконваць палажэньні сапраўднага Статуту.
ЧАСТКА ІІ
КІРАЎНІЦТВА UNIJA
Артыкул 3. Адміністрыцыя сэрверу UNIJA – супольнасьць уладальнікаў праэкту, якая кіруе праэктам UNIJA, падтрымлівае яго жыцьцяздольнасьць. Усе чальцы Адміністрацыі маюць роўныя паміж сабой паўнамоцтвы.
Артыкул 4. Мадэрацыя сэрверу UNIJA – супольнасьць гульцоў, якая кантралюе выкананьне Статуту сэрверу UNIJA.
Частка ІV
АБАРОНЕНЫЯ АГУЛЬНАСЭРВЕРНЫЯ ТЭРЫТОРЫІ І СТАТУСЫ ГУЛЬЦОЎ
Артыкул 5. Абароненыя агульнасэрверныя тэрыторыі.
Абароненыя агульнасэрверныя тэрыторыі (далей ААТ) ствараюцца Адміністрацыяй па жаданьні гульца на тэрыторыі дзе разьмешчаны будынак гэтага гульца дзеля яго абароны ад грыфу з боку нядаўна зарэгістраваўшыхся гульцоў.
Гулец-уладальнік ААТ – гэта кіраўнік паселішча, кіраўнік дзяржавы, у складзе якіх знаходзіцца дадзенае ААТ, ці, у выпадку калі гулец гуляе асобна ад дзяржаў і паселішчаў, уладальнік будынкаў на тэрыторыі ААТ.
Артыкул 6. Статусы гульцоў.
Існуюць 4 статусы гульцоў, не ўлічваючы Адміністрацыі і Мадэрацыі:
- “Тутэйшы” – гулец, які пачаў гуляць нядаўна і яго ўзаемадзеяньне з ААТ абмяжоўваецца магчымасьцю націсканьня кнопак, выкарыстаньнем транспарту і магчымасьцю праходу па ААТ.
- “Мяшчанін” – паўнапраўны гулец, які мае поўны доступ да ўсіх ААТ.
Гулец са статусам “Тутэйшы” можа атрымаць статус з “Мяшчаніна” з часам, па даручальніцтву з боку іншага гульца, альбо іншым шляхам вызначаным гэтым Статутам. У выпадку грыфу з боку гульца, за якога паручыліся, гулец-паручальнік атрымлівае палову пакараньня гульца, за якога паручыліся, прычым апошні атрымлівае поўнае пакараньне.
- “Шляхціч” – гулец, які па ўласным жаданьні дарэмна падтрымлівае праэкт ці дапамагае ў яго рэалізацыі. Мае дадатковыя магчымасьці, якія не ўплываюць на асноўны гульнявы працэс.
- “Прывід” – гулец з моцна урэзанымі магчымасьцямі (рэжым прыгод). Дадзены статус можа выдавацца Кіраўніцтвам UNIJA ў пакараньне за парушэньне Статуту UNIJA.
Частка VI
ПАСЕЛІШЧЫ І ДЗЯРЖАВЫ
Артыкул 7. Паселішча – аб’яднаньне ня меньш як 4 гульцоў, са статусам “Мяшчанін” ці вышэй, пражываючых на адной тэрыторыі.
Рэгістрацыя паселішча адбываецца праз напісаньне кіраўніком паселішча ці дзяржавы, у складзе якой знаходзіцца гэтае паселішча, інфармацыі пра паселішча ў артыкуле на wiki UNIJA, прычым неабходна каб тэкст утрымліваў наступную інфармацыю:
назва паселішча;
мапа з дакладна вызначанымі межамі паселішча;
прыблізныя кардынаты цэнтру паселішча;
нік кіраўніка паселішча, а таксама нікі астатніх трох ці больш гульцоў.
У выпадку зьмены кіраўніка паселішча, неабходна зьмяніць нік кіраўніка паселішча ў артыкуле на wiki UNIJA
Максымальнай колькасьцю паселішч, у складзе каторых можа быць прапісаны адзін гулец адзіначасова, зьяўляецца адно паселішча.
Артыкул 8. Дзяржава – аб’яднаньне дзьвюх і больш паселішчаў.
Рэгістрацыя дзяржавы адбываецца праз напісаньне кіраўніком дзяржавы інфармацыі пра дзяржаву ў артыкуле на wiki UNIJA, прычым неабходна каб тэкст утрымліваў наступную інфармацыю:
назву дзяржавы;
сьпіс паселішчаў, якія знаходзяцца ў складзе дзяржавы;
нік кіраўніка дзяржавы.
Максымальнай колькасьцю дзяржаў, у складзе каторых можа існаваць адно паселішча адзіначасова, зьяўляецца адна дзяржава.
У выпадку зьмены кіраўніка дзяржавы, неабходна напісаць нік новага кіраўніка ў бот Адміністрацыі UNIJA дзеля яго зацьвярджэньня, а таксама ў артыкул дзяржавы на wiki UNIJA.
Кіраўнік дзяржавы можа выдаваць гульцам са статусам “Тутэйшы” дазвол на далучэньне гэтага гульца да аднаго з паселішчаў сваёй дзяржавы. Пасьля выдачы дазволу, кіраўнік дзяржавы абавязаны запісаць нік гульца атрымаўшага дазвол у артыкул дзяржавы на wiki UNIJA.
Артыкул 9. Тэрыторыя паселішча.
Тэрыторыя паселішча вызначаецца кіраўніцтвам паселішча, пасьля чаго можа быць зацьверджана на агульнасэрверным галасаваньні, у выпадку, калі ўзьнікаюць спрэчнасьці.
Частка VI
ДАМОВЫ І ЗАКАНАДАЎСТВА
Артыкул 10. Два і больш гульцоў могуць заключыць дамову, прычым дадзеная дамова лічыцца за нарматыўны акт сэрверу UNIJA.
Дзеля рэгістрацыі дамовы ствараецца артыкул на wiki UNIJA з тэкстам дамовы і сьпісам гульцоў, якія далучыліся да дадзенай дамовы.
Неабходнай умовай дзеяньня дамовы зьяўляецца агульная згода бакоў, якія яе заключаюць, якая дасягаецца падпісаньнем кніг з тэкстам дамовы непасрэдна ў самой гульні.
Артыкул 11. Дзяржава альбо паселішча могуць ствараць заканадаўства, якое будзе выконвацца і лічыцца за нарматыўныя акты сэрверу UNIJA ў межах дзяржавы альбо паселішча, аднак можа быць скасаваная Адміністрацыяй UNIJA.
Дзеля рэгістрацыі заканадаўства ствараецца частка з тэкстам заканадаўства, ці спасылкай на яго ў артыкуле паселішча ці дзяржавы на wiki UNIJA з тэкстам заканадаўства і спасылкай на дзяржаву альбо паселішча дзе яно выкарыстоўваецца.
Артыкул 12. Дамовы альбо заканадаўства маюць прыярытэт над Статутам UNIJA.
Артыкул 13. У выпадку узьнікненьня недакладнасьцяў у дамове ці заканадаўстве, то прыярытэт набывае Статут UNIJA.
Частка VII
ЗАБАРОНЕНЫЯ ДЗЕЯНЬНІ І АДКАЗНАСЬЦЬ ЗА ІХ УЧЫНЕНЬЕ
Артыкул 14. Грыф – дзеяньне гульца, ськіраванае на зьнішчэньне, альбо выглядазьмену будынка, альбо/і выглядазьмену блёкаў, у тым ліку крадзёж рэчаў, якія знаходзяцца на тэрыторыі ААТ, альбо, у выпадку яе адсутнасьці, у радыюсе 100 блёкаў ад будынку, які не належыць гульцу, які праводзіў гэтыя зьмены без дазволу гульца-уласьніка будынка.
Уладальнікам будынку лічыцца гулец, які будаваў дадзены будынак, калі іншае не было вызначана дамоўленнасьцю зь іншым гульцом.
У выпадку прызнаньня гульца віноўным у грыфе, віноўны атрымлівае пакараньне ў выглядзе атрыманьня статусу “Прывід”.
Артыкул 15. Збудаваньні, якія супярэчаць законам этыкі і маралі.
Збудаваньні, якія выкарыстоўваюць альбо самыя зьяўляюцца прапагандай экстрымізму, тэрарызму, расавай, нацыянальнай, палавой і іншай нянавісьці, а таксама якія ўтрымліваюць у сабе парнаграфію зьяўляюцца забароненымі.
У выпадку прысуджэньня збудаваньню, клясыфікацыі збудаваньня, як збудаваньня, якое супярэчыць законам этыкі і маралі, збудаваньне зносіцца, а гулец-парушальнік атрымлівае статус “Прывід”.
Артыкул 16. Пляцоўкі гандлю з сялянамі.
Пляцоўкі гандлю з сялянамі (трэйдхолы) зьяўляюцца забароненымі на сэрверы UNIJA.
Адзінай дазволенай пляцоўкай для гандлю з сялянамі зьяўляецца пляцоўка на спаўне.
У выпадку парушэньня данага артыкулу, збудаваны гульцом трэйдхол зьнішчаецца.
Артыкул 17. Паведамленьні, якія супярэчаць законам этыкі і маралі.
Паведамленьні, ськіны і нікі, якія ўтрымліваюць у сабе прапаганду расавай, нацыянальнай, палавой і іншай нянавісьці, а таксама зьяўляюцца прапагандай экстрэмізму, тэрарызму і іншых супрацьзаконных дзеяньняў зьяўляюцца катэгарычна забароненымі.
У выпадку прысуджэньня паведамленьню, клясыфікацыі паведамленьня, як паведамленьня, якое супярэчыць законам этыкі і маралі, гулец караецца мутам, банам, альбо атрыманьнем статусу “Прывід”.
Артыкул 18. Паведамленьні, якія ўтрымліваюць у сабе палітыку рэальнага сьвету зьяўляюцца забароненымі.
Гулец, які піша паведамленьні, якія ўтрымліваюць у сабе палітыку рэальнага сьвету караецца мутам, банам, альбо атрыманьнем статусу “Прывід”.
Артыкул 19. Паведамленьні якія ўтрымліваюць у сабе рэкляму, альбо незьмястоўны тэкст у вялікіх памерах зьяўляюцца забароненымі.
Рэкляма можа быць дазволеная Адміністрацыяй UNIJA, у такім разе яна не зьяўляецца забароненай. Дзеля атрыманьня дазволу, трэба зьвярнуцца да Адміністрацыі сэрверу UNIJA.
У выпадку парушэньня данага артыкула, гулец караеца мутам.
Артыкул 20. Пакеты рэсурсаў ці іншае праграмнае забясьпячэньне накіраваныя на атрыманьне несумленнай перавагі перад іншымі гульцамі (чыты), а таксама выкарыстаньне багаў, дзюпаў зьяўляюцца забароненымі. Гулец, які парушыў гэты артыкул, караецца атрыманьнем статусу “Прывід”.
Артыкул 21. Перашкода медыйнай дзейнасьці зьяўляецца забароненай на сэрверы UNIJA. Перашкодай мэдыйнай дзейнасьці зьяўляюцца любыя дзеяньні накіраваныя на адмоўную рэакцыю стрымінгавых пляцовак ці стрымснайпінг.
Артыкул 22. Стварэньне і выкарыстаньне некалькіх гульнявых акаўнтаў на сэрверы UNIJA зьяўляецца забароненым. Гулец, які парушыў гэты артыкул, караецца атрыманьнем статусу “Прывід”.
Частка VIII
ЗАКЛЮЧАЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭНЬНІ
Артыкул 23. Статут сэрверу UNIJA уступае ў сілу пасьля яго публікацыі.